Home

Рэклама

Каляніяльны роспыт

  • 29 Чэр 2009 at 1:50 AM
Туляга-1
Калі Расея акупіруе Беларусь, хто будзе прызначаны кіраўніком?
Туляга-1
Махмуда скідваюць.
І Угушу скінуць.
І Сашу таксама.
Туляга-1
Цытата: "Так, мы ведаем, што яшчэ год таму гэтыя хворыя людзі прымалі ўдзел у галасаваньні. Але ж тады мы абіралі Прэзыдэнта, таму гаварыць пра гэта ня будзем..."
адсюль...

Іранскія падзеі

  • 22 Чэр 2009 at 7:25 PM
Туляга-1
Гаваркая фатаграфія. Зрабіце ўнёсак у іранскую рэвалюцыю!

(З падачы [info]kornelij).

Лепшыя сыходзяць

  • 15 Чэр 2009 at 7:59 PM
andy-1
Сёньня разьвіталіся зь Сяргеем Панькоўскім.
Як сумна - і дасюль ня верыцца!

Тэрмінатар-4

  • 09 Чэр 2009 at 7:35 PM
Туляга-1
"Тэрмінатар-4".
Да першых "Тэрмінатараў" далёка, але лепей за трэцяга. Глядзець можна дома - на ўзятай напракат плытцы.

Мастацтва і дзеці

  • 09 Чэр 2009 at 6:45 PM
Туляга-1
Сапраўды, сапсаваным дарослым, нельга глядзець і слухаць "Чароўнага труса". Такога панапрыдумваюць!
(Я і сам ледзьве не далучыўся).
А гэта ж дзіця - таленавітае, геніяльнае; Юра Дземідовіч - Богам пацалаваны.
Мы жадаем слухаць чароўныя творы; і любая плытка Юры разышлася бы цяпер, як гарачыя піражкі.
Але выкажуся парадаксальна: добра, што ў нас не разьвітае музычнае прадусарства - інакш у хлопчыка ўжо бы ўчапіліся, як у Рабэрціна Ларэці.
Хіба не важнейшая дзіцячая душа, дзяцінства, не кранутае небясьпечнай мэдыйнаю папулярнасьцю - за нашу прагу мастацтва?

Чароўны трус

  • 08 Чэр 2009 at 9:57 PM
Туляга-2
Да мяне пагрукаўся "Чароўны трус".

Я доўга не зважаў на ягоную прысутнасьць, але ён настойлівы. Нарэшце я рызыкнуў зь ім пазнаёміцца...
далей... )

Матэматыка гісторыі

  • 13 Тра 2009 at 4:45 PM
Туляга-1
У рэвалюцый, пераваротаў і крызісаў ёсьць свае лічбы. Засталося іх падлічыць.
Першая публікацыя ў "ARCHE", прысьвечаная матэматыцы гісторыі. Таксама на сайце [info]cliodynamics
Абяцаю працяг:
Падзеньне камунізму ва Ўсходняй Эўропе: "Салідарнасьць" на індустрыйным плато, Чаўшэску і застой энтрапіі,
"Індустрыйныя" канцэрты Ўга Чавэса
Закалоты ў Пакістане і Сіньхайская рэвалюцыя 2013 году.
Калі скасуецца дыктатура...

"Асоба і час"

  • 12 Тра 2009 at 7:42 PM
Туляга-1
11 траўня, дзякуючы, [info]feduta, адбылася доўгачаканая прэзэнтацыя біяграфічнага альманаху "Асоба і час". Вельмі ўтульна, цёпла й душэўна.
Надзвычай уразіла Натальля Пятроўна - постаць! Машэрава - вось, што значыць сапраўдная інтэлігенцыя!
І як гэтая сапраўднасьць кантрастуе зь сёньняшнім, "лыжным" бесчасоўем.

Каляндар

  • 01 Тра 2009 at 1:28 PM
Туляга-1
На календары "дзень міжнароднай салідарнасьці працоўных". Ай-яй-яй! Ніколі не забуду, як у старой хроніцы менчукі шыхтуюць з партрэтам Адольфа і дораць яму "першамайскае прывітаньне".
Але, ніхто ня ведае - ці няма "дня міжнароднай салідарнасьці капіталістаў", а яшчэ лепей - феадалаў?
Гэта куды цікавей!
Туляга-1

Гэтага чалавека са здзіўленымі дзіцячымі вачыма не пазнаюць на вуліцах.
Але многія і многія ведаюць на памяць, і да апошняга кадру, ягоныя казкі – “Прыгоды Бураціна” і “Прададзены смех”, “Пра Чырвоную Шапачку” і “Руды, сумленны, закаханы”, “Не пакідай” і “Казку пра зорнага хлопчыка”.
Леанід Нячаеў - першы кінаказачнік Беларусі.
урывак гутаркі )

Хрыстос уваскрос!

  • 13 Крс 2009 at 9:31 PM
Туляга-1
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!
Зь мёртвых паўстаў - і сьмерць патаптаў!
Другі дзень сьвяткаваньня.

Працяг дыскусіі

  • 27 Сак 2009 at 3:59 PM
Туляга-1
"Справа ў тым, што чалавек (жанчына, мужчына) - і аўтаномы суб'ект, і - ўлучаны ў грамадзтва (дадам таксама, што чалавек - яшчэ частка Цела Божага, але гэную тэму кранаць ня буду). Калі Вы ўзгадваеце "целы нямецкіх мужчын і жанчын, як часткі нямецкага нацыянальнага цела" - то гэта таталітарнае цела, якое касуе асобу. (Зь лёгкай рукі Фуко, працы якога выкарыстоўваюцца ў якасьці прымусовага малітоўніка - усё пачало разглядацца, як такая "дыфузная" таталітарнасьць).".
Працяг дыскусіі на "гендэрную тэматыкі" ў дзёньніку [info]pigbig.
Туляга-1
Актуальная "гендэрна-патрыярхальная" тэма: "Страшныя казкі гендэрнай прапаганды". У выстаўленым варыянце - інтанацыі сьцішаныя, артыкул скарочаны.
Так што будзе яшчэ што дадаць.

Навінкі экстрэмізму

  • 19 Сак 2009 at 8:59 PM
Туляга-2
Мяне выкрасьлілі са сьпісу дзяржаўных экстрэмістаў :(
А шкада-шкада... Я ўжо пачаў прызвычайвацца да новага статуса, чарговыя бомбы рыхтаваць (рэцэнзійныя), прыглядацца да кіназброі, а тут...
І самае крыўднае - мяне выкрасьлілі, а іншых маіх калегаў - пакінулі...
Няхораша атрымалася.

5 беларускіх кніг

  • 16 Сак 2009 at 5:44 PM
Туляга-1
1. Максім Багдановіч "Вянок"
2. Васіль Быкаў "Сотнікаў"
3. Уладзімер Караткевіч "Дзікае паляванне караля Стаха"
4. Максім Гарэцкі "Рунь"; "Дзве душы"
5. Анатоль Сыс "Сыс"

Пунсовы сьвін

  • 09 Лют 2009 at 8:15 PM
Туляга-1
Неверагодна, але можна зрабіць геніяльнае кіно пра Любоў вусатай сьвіньні.
Міядзакі ёсьць Міядзакі.

Latest Month

Ліп 2009
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Tags

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by [info]chasethestars