Мова беларускай кінадушы
Што такое рэальнасьць
Спрэчка з адэптамі сацыяльнай татальнасьці.
Рэальнасьць - як непадкантрольнасьць, удзел і адказнасьць.

Знішчаюць вытокі
Часопіс "ARCHE" спрабуюць ліквідаваць.
Адзіны ў Беларусі штомесячны незалежны гуманітарны часопіс на беларускай мове апынуўся пад пагрозай закрыцця.
Гэта вельмі кепская навіна. Колькі гадоў таму ў "ARCHE" арыштоўвала ГБ, усчынала справу за - у тым ліку за маю рэцэнзію на фільм "Катынь" (фразу "Саюзнікі - чэкіст і нацыст - схіліліся над мапай" абвяшчалі "экстрэмісцкай"). Тады часопіс адбіўся. Цяпер яго вырашылі дабіць. Адзіны беларускі часопіс, які працуе за цэлыя інстытуты мовазнаўства й гісторыі.

Над дыскурсам слязамі абальюся
У гасцях у дыскурса
Цікава, выкладчыкі ЕГУ ўжо падпрацоўваюць на эстрадзе? Вось назва аднаго навуковага выступу: "Гомасэксуальнасьць у афіцыйных праграмах, дыскурсах і прыватных прамовах беларускіх партыяў і ейных лідараў, лідарак, ідэолягаў і ідэалягіцаў (аналіз дыскурсаў і спроба тлумачэньня пэўных кансэрватызму і гамафобнасьці як палітычнай правіцы, так і лявіцы)."
Звяртаем увагу на чароўнае выкарыстанне слова "дыскурс" і цудоўныя алітэрацыі, на якія здольны далёка не кожны Арыстафан. Гэта ж ужо адразу постмадэрновая іронія, так?
Сцягнуў з калекцыі
iten
P.S. Пра няяўную таўталогію ў фразе: "афіцыйных праграмах, дыскурсах і прыватных прамовах" я памаўчу, каб не абламаць кайф ад ейнае вытанчанасці.

Кіно незалежнае Беларусі
Тэзісы выступу на канферэнцыі ў Коўне.
1) Беларускае кіно знаходзіцца ў пераходным стане, які вызначаецца наступнымі чыннікамі: савецкай спадчынай — і спробай вяртання да сталінізму; адраджэнскімі й незалежніцкімі высілкамі; уплывам заходняе кінапрактыкі; зменай сістэмы пракату й выпуску фільмаў.
2) Можна вылучыць некалькі этапаў у кіно незалежнае Беларусі, звязаных з агульнымі зменамі ў культуры:
a. Да 1995 году моўнага рэферэндуму — ( Collapse )

Беларуская мадэль
Сацыяльная, эканамічная, палітычная; суседзкая... Асабліва шмат тут пра "сацыяльна-эканамічны кантракт". Сыр амаль з'едзены...

Сцягнуў адсюль.
Сцягнуў адсюль.
Саша Колбышаў
Цудоўны чалавек і кінабаец, варты цэлай арміі. Чаму смерць забірае лепшых?
Дэсантныя нататкі плюшавага мядзведзіка
Аповед з першых вуснаў
Калі я нарадзіўся, галоўная цацачная чараўніца пацалавала мяне ў лоб і сказала: «Ты прыйшоў у свет пацяшаць дзяцей,» — і ўзмахнула празрыстымі крылцамі. Разам з іншымі плюшавымі мядзведзянятамі я трапіў краму, дзе мяне адразу набыла вясёлая дзяўчынка з рудымі валасамі. «Цяпер я буду з ёй граць!» — абрадаваўся я. Але дзяўчынка паказала мяне смяшліваму хлопчыку — і яны прымацавалі да мяне ахайную віншаванку дый маленькі парашут. «Не, мяне падораць іншаму дзіцёнку! Мы паедзем у госці!»
Мы не паехалі — паляцелі. Мы ляцелі над палямі й лясамі, па-над межамі й дарогамі; мае гаспадары былі ў масках мядзведзікаў. Я не хацеў з імі развітвацца, але падумаў пра радасць, якую мушу прынесці іншым дзеткам, што цяпер чакаюць унізе.
Сыпаліся з неба суседзі-мядзведзяняты; прыйшла й мая чарга.
«Мінск!» — вымавіў хлопчык-пілот. Вецер засвісцеў у плюшавых вушках, зямля набліжалася; парашут таньчыў у паветры.
( Collapse )