tulyaha (tulyaha) wrote,
tulyaha
tulyaha

Абавязак крытыка (працяг тэмы)

У працяг папярэдняй тэмы даў разгорнуты адказ Святлане Калінкінай.
Лічу яго важным - і выношу асобным пастом тут:
...Сапраўды, фільму пакуль няма - і карціну трэба ацэньваць, калі яна выйшла. Але фільм - на 50%, а то й болей - гэта ідэя і сцэнар. Стужкі, знятыя без сцэнара, ці са сцэнаром на адну старонку - толькі правіла пацвярджаюць (такія карціны ствараліся мабільнымі групамі рызыкантаў, кшталту "хеўры" Гадара).
Але вытворчасць гэнай польскай карціны - не такая. Нагадаю Вам, што кіно - гэта яшчэ індустрыя. Вы можаце, як публіцыст, чыя працоўная прылада толькі асадка, сто разоў перапісаць артыкул - і цалкам стварыць яго нанава, але, калі гутарка ідзе пра індустрыю кіно - то ад першаснай ідэі й сцэнару так проста не ўцячы.
Пра ідэі й ключавыя тэмы - трэба казаць ад пачатку.
Я абавязаны і мушу сказаць, і я выбачаюся, што ў Вашым блогу скарыстоўваю такія словы: карціна паводле вайсковага дзённіка Франака Вячоркі абяцае нам ПОЎНЫ ЧАРГІНЕЦ.
Я вельмі хацеў бы памыліцца. Я амаль безнадзейна спадзяюся, што ўдзел Франака ў фільме абмяжоўваецца арганізацыйнымі (і вельмі ўхвальнымі!) чыннікамі - і што ён ні ў якім разе не з'яўляецца галоўным сцэнарыстам. Бо немагчыма імгненным цудам палепшыць якасць пісьма.
Я мусіў быў у свой час сказаць: апавяданне "Ліза" нельга было друкаваць - каб хаця бы не выглядала, што ані тата-філолаг, ані настаўнік Лявон Пятровіч не навучылі фацэта адрозніваць добрую прозу ад дрэннай. І я нават не заікаўся, што "вайсковы дзённік" пра гераічную барацьбу за казарменную прыбіральню - гэта яшчэ не літаратура (і тым болей,не заяўка на фільм; хаця ў сучасным расейскім кіно ёсць аўтары, якія здымаюць фільмы пра засраныя ўнітазы для заходніх фэстаў - каб адцемрыць сваёю няпраўдай пуцінска-фальшывы гламур - але, думаю, гэта яшчэ не наш выпадак).
Я не сказаў, бо не хацеў крыўдзіць юнака з бліскучымі здольнасцямі менеджэра (чые арганізацыйныя таленты, мушу падкрэсліць, шматкроць перавышаюць мастацкія); да таго ж ёсць людзі куды больш дасведчаныя ў мастацтве. Я прамаўчаў нават тады, калі ганебны твор "Ліза" ўганараваў часопіс "Дзеяслоў", як найлепшы дэбют. А гэта быў ужо вельмі трывожны сігнал дэвальвацыі літаратурнай - і не толькі - крытыкі.
Я прамаўчаў, і я асабіста вінаваты.
І я АСАБІСТА буду вінаваты, калі свет пабачыць правальная - беларуская! - карціна са змагарна-гламурнай хлуснёй.
Я мушу й абавязаны сказаць, што цяпер пастаўлена на карту.
Гутарка не ідзе пра кар'еру Франака Вячоркі - у якой заўгодна якасці.
Не буду гаварыць пра мастацтва кіно, пра покрыш крытычнага меркавання, калі грамадства ўжо не здольнае адрозніць звыродства ад прыгажосці; не скажу й пра тое, што кепскае беларускае кіно - гэта плявок у душу (зрэшты, цярпець такія рэгулярныя пляўкі - выдатак прафесіі).
Стаўкі сёння куды вышэйшыя.
Калі з'явіцца кепскі беларускі фільм (што вельмі верагодна), то гэта будзе азначаць ПОЎНУЮ ПЕРАМОГУ ЛУКАШЫЗМУ.
За ўсе часы існавання рэжыму была адна тэрыторыя, куды ён вельмі хацеў трапіць, але ў яго гэта ніяк не атрымлівалася.
Я прыгадваю выказванне даўняга дысідэнта Сіняўскага: "У мяне эстэтычныя разыходжанні з савецкай уладай". Дык вось, у мяне,як і ў многіх - эстэтычныя разыходжанні з лукашызмам. Лукашызм з лёгкасцю захапіў палітычную прастору, працяў эканоміку, атруціў універсітэты й школы.
Але прымусіць назваць аграрны трэш прыгажосцю ён не мог. Ён загнаў незалежніцкую беларускую культуру ў падполле, ён зляпіў свой саюз графаманаў, а начныя гаршкі ягоных чальцоў панастаўляў у школьныя падручнікі. Але на ацэнку: вось гэта брыдота, а тое, наадварот, праўда й пекната - ён не мог уплываць. Праўдзівае мастацтва - і сумленная ацэнка выразных формаў - заставаліся апошняй тэрыторыяй, свабоднай ад лукашызму.
Цяпер і на гэтай тэрыторыі - смеццявозы з Адміністрацыі Прэзыдэнта.
Вы можаце сказаць: "Дык новая стужка будзе супраць лукашызму, прычым тут ягоная эстэтыка?"
Я прывяду такое параўнанне. Вазьміце сталінскія плакаты - і гітлераўскія. Пастаўце іх побач, здыміце надпісы. Вы здолееце іх адрозніць - адно ад аднаго?
А цяпер пастаўце побач гламурны БРСМаўскі выступ на Дажынках у Шклоўскім раёне - і патрыятычныя прыгоды Франака. Замяніце рускую мову на беларускую; перастаўце бел-чырвона-белыя сымбалі і чырвона-зялёныя. Хіба розніца ёсць? Вы ў гэтым упэўненыя?
Я мушу прызнацца - у зайздрасці. Я зайздрошчу палякам. Іхняе кіно заставалася вольным і праўдзівым нават у самыя глухія савецкія часы. Па вызваленні польская індустрыя кіно расквітнела з яшчэ большым імпэтам - процьмай жанравых стужак, новымі імёнамі й прэм'ерамі. Польскае кіно сёння настолькі моцнае, што можа дазволіць сабе колькі слабых стужак. І для яго не будзе аніякай бяды, калі сярод гэных карцінаў будзе адна пра Беларусь - з непалоханымі калхазанамі-сталіністамі (Вы ж ведаеце пра такія штампы) і гламурнымі змагарамі; польскае кіно можа дазволіць сабе такую раскошу.
Мы - не.
Занадта высокія стаўкі.
Tags: Беларусь, Франак Вячорка, крытыка, кіназацемкі, поўная перамога лукашызму, поўны чаргінец, трэш, эстэтыка
Subscribe

  • Мова беларускай кінадушы

    "Магчыма годнае беларускае кіно без аніводнага беларускага слова і наадварот, беларускамоўнасць карціны — зусім не гарантыя яе чыннасці...".

  • Знішчаюць вытокі

    Часопіс "ARCHE" спрабуюць ліквідаваць. Адзіны ў Беларусі штомесячны незалежны гуманітарны часопіс на беларускай мове апынуўся пад пагрозай…

  • Над дыскурсам слязамі абальюся

    Real-Time Methodologies for the Ethernet Lukashenko A.G., Lukashenko N.A., Myasnikovich M.V., Ermoshina L.M. and Rubinov A.N. Abstract…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

  • 32 comments

  • Мова беларускай кінадушы

    "Магчыма годнае беларускае кіно без аніводнага беларускага слова і наадварот, беларускамоўнасць карціны — зусім не гарантыя яе чыннасці...".

  • Знішчаюць вытокі

    Часопіс "ARCHE" спрабуюць ліквідаваць. Адзіны ў Беларусі штомесячны незалежны гуманітарны часопіс на беларускай мове апынуўся пад пагрозай…

  • Над дыскурсам слязамі абальюся

    Real-Time Methodologies for the Ethernet Lukashenko A.G., Lukashenko N.A., Myasnikovich M.V., Ermoshina L.M. and Rubinov A.N. Abstract…